Тэма праграмы: Вусныя i пiсьмовыя формы маўлення. Вiды маўленчай дзейнасцi.
Тэма ўрока: Вiды маўленчай дзейнасцi (замацаванне). ”Мая матуля”.
Мэты:
Навучальная:
Замацаваць веды навучэнцаў па такiм вiдам маўленчай дзейнасцi, як слуханне, гаварэнне, чытанне i пiсьмо; фармiраваць уменне выразнага чытання вершаў; работы з тэкстам;
Выхаваўчая:
На прыкладах з мастацкай лiтаратуры выхоўваць пачуцце любовi, павагi, пяшчоты і ласкi да самага блiзкага чалавека - мацi;
Развiццёвая:
Развiваць творчае мысленне вучняў; развiваць маналагiчную мову пры адказах на пытаннi, уменне дакладна выражаць свае думкi;
Метадычныя:
Паказаць выкарастанне на ўроку беларускай мовы элементаў тэхналогii “Французскiя педагагiчныя майстэрнi”.
Форма ўрока: нетрадыцыйны ўрок «Урок шчырых думак».
Абсталяванне: выстава твораў сусветнай мастацкай культуры, карткi з вершамi беларускiх паэтаў, прысвечаных мацi; карткi для слоўнiкавай работы; эпiграфы; “Канверт шчырых выказванняу”.
Ход урока.
1. Арганiзацыйны момант (паведамленне тэмы ўрока, мэт, задач).
2. Уступнае слова настаўнiка.
3. Работа над тэмай урока.
3.1.Работа з вершам C.Грахоўскага «Мама».
3.2.Работа з эпiграфамi.
3.3.«Вiтражы мудрасцi».
3.4.Работа з вершам М.Шабовiча «Дзяцiнства».
3.5. Работа з вершам М.Танка «Рукi мацi».
3.6. Работа з карткамi.
3.7.Работа з вершам Я.Янiшчыц «Сынок i Мацi».
4. Рэфлексiя: «Канверт шчырых выказванняў».
5. Дамашняе заданне: «Лiст да мацi».
6. Заключнае слова настаўнiка. Выстаўленне адзнак.
Эпіграфы:
Голас незнаёмага можа здзівіць,
Голас друга-на хвіліну спыніць,
Голас любай-сагрэць сонцам лета,
Голас маці-вярнуць з таго свету.
Максім Танк
Мы будзем вечна праслаўляць тую жанчыну, чыё імя-Маці.
Муса Джаліль
Любі маці і бацьку свайго, і добра табе будзе на зямлі.
Біблія
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
- Сенняшні наш урок мовы звычайны і адначасова незвычайны. Асноўная задача – успомніць і падагуліць веды пра віды маўленчай дзейнасці. Незвычайным з’яўляецца форма нашага ўрока : “Урок шчырых думак”. Я падкрэсліваю менавіта слова “шчырых”, і хачу, каб вашы сенняшнія думкі і выказванні сапраўды былі шчырымі. І подставы для гэтага есць: задачы і мэты нашага ўрока мы буздем ажыццяўляць у размове пра самага дарагога чалавека на зямлі – пра нашых матуль. І я лічу, што яны заслугоўваюць шчырых слоў у свой адрас. Таму мы і назвалі наш сенняшні ўрок “Мая матуля”. За работу на ўроку вы атрымаеце адзнакі.
- А зараз запішыце ў сшытках дату і тэму ўрока.
- Успомніце, калі ласка, якія віды маўленчай дзейнасці вы ведаеце?
- Сення на ўроку мы на практыцы будзем паказываць уменне карыстацца рознымі відамі маўленчай дзейнасці.
- Вяртаючыся да нашай тэмы, якую мы акрэслілі, як”Мая матуля”, хочацца нагадаць, што 2006 год абвешчаны Годам Маці. І як не пра яе, пра нашу матулю, нам гаварыць у такі час.
2. Уступнае слова настаўніка.
-Няма больш дарагога, роднага і светлага слова, чым маці, мама, матуля, матулечка! Мама для кожнага з нас і самы дарагі, і самы ласкавы, і самы лепшы, і самы-самы чалавек на свеце. Слова “мама” гучыць мілагучна на ўсіх мовах, незалежна ад таго, у якім узросце яго вымаўляюць і жанчыне якіх гадоў адрасуюць. У гэтым слове-жыццё ад нараджэння да смерці! У ім сэнс жыцця, яго аснова і падмурак. Вобраз маці, мабыць, не абмінуў у сваёй творчасці ні адзін пісьменнік, мастак, музыкант, скульптар.
Першая і галоўная Маці-Маці Боская. Майстрам паказу Мадонн з’яўляецца італьянскі мастак Рафаэль.”Рафаэль заўсёды ўмеў рабіць тое, пра што іншыя толькі маглі марыць” - Гётэ. Самая вядомая Мадонна Рафаэля- “Сексцінская Мадонна”, ,,Мадонна з рыбай”, “Мадонна з дзіцём і маленькім Іаанам Хрысціцелем”. Лікі Мадонн задуменныя, сур’езныя, бездакорныя.
Асаблівай увагі заслугоўваюць творы вялікага галандскага мастака Рэмбранта :,,Саскія ў касцюме пастушкі “ (намалявана маладая жонка Рэмбранта. Магкі прыгожы твар Саскіі ў чаканні : у час напісання карціны Саскія чакала іх першае дзіця , якое пасля нараджэння памірае. Праз год-,,Саскія ў вобразе Флоры”(багіня расліннага свету).
Асабістае шчасце любога чалавека заўсёды радуе блізкіх яму людзей. Добры шлюб, сямейны дабрабыт і нараджэнне дзяцей такога чалавека, як Рубенса, адлюстраваўшыся ў творчасці вялікага фламандца і ў наступныя стагоддзі працягвалі і працягваюць хваляваць людзей. ,,Партрэт Алены Фоўрмэн з дзецьмі” дыхае бясконцай любоўю іх стваральніка.
У часы Вялікай Айчыннай вайны таксама былі свае Мадонны. Пра іх распавядае ў сваіх творах Міхаіл Савіцкі (,,Партызанская мадонна”)
Шчырае каханне да сваёй галоунай Мадонны ў жыцці-да сваёй жонкі перарасло ў творчасці Аляксея Кузміча ў серыю карцін. (Настаунік паказвае рэпрадукцыі карцін) (Дадатак № 1)
3. Работа над тэмай урока.
-Я прапаную вам паслухаць верш С. Грахоўскага “Мама”. (Дадатак №2).
- Падумайце, якія пачуцці хацеў абудзіць у нас аўтар?
-Аб чым сумуе аўтар верша?
-Чаму ён не асмеліўся ў свой час сказаць маці самае галоўнае?
-Якую параду хацеў нам даць аўтар верша?
Слоўнікавая работа.
-Якія словы ў вершы засталіся незразумелымі?
-Растлумачыце сэнс наступных слоў:
• Цыбаты-высокі, хударлявы.
• Блукаць-бязмэтна хадзіць, гуляць.
• Кнот-спецыяльная стужка, якая служыць для гарэння ў лямпе.
• Кужаль-валакно лёну ( ніткі з такога валакна).
• Змора-бяссілле, стома, стан зморанага чалавека.
– У літаратуры існуе прыпавесць пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хцівай каханцы прынёс матчына сэрца. Калі ён бег з ім у руках, спатыкнуўся аб камень і застагнаў… “Ой, табе баліць, сынок? Ідзі цішэй, дзіцятка!”- прашаптала чулае матчына сэрца.
Сапраўды, гора і няўдачы дзіцяці для маці больш балючыя, чым уласныя пакуты.
Работа з эпіграфамі.
- Эпіграфаў да нашага ўрока сёння некалькі.
- Прачытайце і паразважайце над словамі выдатнага майстра паэзіі М.Танка.
-Як вы разумееце іх сэнс?
-Якую сілу надае аўтар голасу маці?
-Паразважайце над словамі Мусы Джаліля.
-Да чаго заклікаюць нас радкі Бібліі?
-Падбярыце да слова “маці” па 5 сінонімаў. Запішыце іх.
-Зачытайце.
-Выберыце, запіцыце ці падкрэсліце 3 найбольш трапныя і прыгожыя.
-У чым, на вашу думку, прызначэнне маці на зямлі?
Работа з “Вітражамі мудрасці”.
-Прачытайце прапанаваныя вам “Вітражы Мудрасці”. (Дадатак№ 3). Паразважайце над імі. Выберыце 3 найбольш блізкія вам і запішыце іх.
-Зачытайце, што вы выпісалі. Чаму?
- Прапаную вам паслухаць верш М. Шабовіча “Дзяцінства”. (Дадатак № 4). (Вучань чытае верш).
- Падумайце, якога колеру ваша дзяцінства?
- Успомніце і запішыце словы, якія звязаны з вашым дзяцінствам, сям’ёй, словы, што асабліва запомніліся, сталі дарагімі.
- Зачытайце.
- Падкрэсліце ці дапішыце 3 найбольш прыгожыя словы.
- Я прапаную вам паслухаць розныя па жанры, але аднолькавыя па тэматыцы творы. Яны прысвечаны рукам маці.
- Падумайце, што хацелі сказаць аўтары твораў.
• І.Шамякін “Матчыны рукі”. (Чытае настаўнік). (Дадатак№ 5)
• Верш М. Танка “Рукі маці” (Чытае вучань). (Дадатак № 6)
- Што хацелі сказаць аўтары твораў?
- З чым асацыіруюцца рукі маці?
Работа ў парах з карткамі:
- Прачытайце вершы, прысвечаныя маці. Падумайце і запішыце блізкія вам словы, выразы, што ўсхвалявалі . ( Дадатак№ 7)
Верш №1 Я.Янiшчыц « Мама i птушкi»
-Прачытайце выразна верш.
-Якiя словы вы выпiсалi?
-З якiмi птушкамi параўноўваецца вобраз Мацi?
-Дзе, на вашу думку, галоўныя радкi верша?
Верш №2 Алесь Барскi «Мацi»
- Выразна прачытайце верш
-Якiя выразы вы выпicалi?
-З чым параўноўваецца твар Мацi?
Верш №3 Алесь Бачыла «Наказ мацi»
-Выразна прачытайце верш.
-Якiя выразы вы выпicалi? Чаму?
-Якi наказ дала мацi сыну?
Верш № 4 Алег Салтук «Мацi»
-Выразна прачытайце верш.
-Якiя выразы вы выпiсалi? Чаму?
-Як вы разумееце два апошнiя радкi?
«Успамiн пра мацi»
- Зараз праверым, як вы добра ведаеце сваix матуль? Назавіце:
* Цацку, якую падарыла вам мацi…
* Яе любiмую кнiгу…
* Любiмы мамiн занятак…
* Любiмы мамiн ласунак…
* Яе любiмае свята…
* Якога колеру вочы вашай матулi?
* Якi апошнi падарунак вы зрабiлi сваей мацi?
* Цi бывае вам сорамна перад матулей за свае ўчынкi? Чаму?
Вучань чытае верш Я.Янiшчыц «Сынок і мацi». (Дадатак№ 8).
- Чым з’яуляецца для аўтара адзiнства «сына і мацi»?
- У два слупкi запiшыце:
словы, якiя вы жадаеце словы,якiя б не жадалi чуць разам
адрасаваць мацi са словам мама”
-Зачытайце.
4. Рэфлексiя.
Адказаць на пытанні, змешчаныя ў «Канверце шчырых выказванняў». (Дадатак№ 9).
5. Дамашняе заданне.
Напicаць міні-сачыненне “Лiст да мацi”.
6. Заключнае слова настаўнiка. Выстаўленне адзнак.
-Якiя вiды маўленчай дзейнасці мы выкарысталi сёння на ўроку? Дакажыце.
- Мама, маці, матуля! – словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, самаахвярнасці, пяшчоты. Нараджэннем сваім, усплёскам першых захопленных рухаў, гукаў мы абавязаны ёй, Маці.
Яна радавалася нашай першай усмешцы, першым крокам. Пацалунак маці, словы яе суцяшэнняў гаілі боль лепш за любыя лекі. З яе, бы з чысцюткай крынічкі, пачынаецца ўсё самае лепшае ў чалавеку, у ёй - выток светлага пачуцця адданасці Радзіме, якую мы называем дарагім і светлым іменем-Маці.
Беражыце сваіх матуль, паважайце. Не саромцеся праявіць свае пачуцці і адносіны да яе. Не саромцеся папрасіць прабачэння за свае ўчынкі. І ведайце, што нашы матулі жывуць толькі дзеля нас.
“Людзі! Браты мае! Беражыце сваіх матуль! Сапраўдная Маці-чалавеку даецца аднойчы.” (Сяргей Астравы)



